Конкурс на лепшага кухара і прыз "Залатая тарка": чым здзівіць Дранік-фэст

Фестываль у гонар нацыянальнай беларускай стравы пройдзе ў Магілёве ўжо ў чацвёрты раз.
Sputnik

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Магілёў у чацвёрты раз рыхтуецца прыняць свята "Дранік-фэст", паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Бацька беларускай кухні: 5 фактаў пра бульбу

Месцам правядзення сапраўды народнага мерапрыемства абраны этна-хутар "Зялёны гай".

Галоўнай кропкай фестывалю стане конкурс на лепшае гатаванне беларускай нацыянальнай стравы — дранікаў. Стаць удзельнікам кулінарнага спаборніцтва зможа любы жадаючы. Патрабаванні да каманды — колькасць ад 2 да 6 чалавек, мех бульбы і ветлівыя ўсмешкі. З пляцоўкай, мангалам і дровамі бясплатна дапамогуць арганізатары.

Аўтары лепшых дранікаў ва ўстановах грамадскага харчавання атрымаюць прыз "Залатая тарка". Ужо зараз тайныя наведвальнікі дэгустуюць нацыянальную беларускую страву па ўсім горадзе.

Акрамя кулінарнай часткі гасцей чакаюць танцы, спевы, незвычайная выстава, а таксама майстар-класы па роспісу і выразанню фігур з бульбы.