Відэа

Выйшаў фінальны трэйлер "Фантастычных стварэнняў-2"

Прыхільнікі сагі пра чараўніка Гары Потэра знайшлі ў трэйлеры адсылку да арыгінала.
Sputnik

Студыя Warner Bros. Pictures апублікавала фінальны трэйлер фэнтэзі-стужкі "Фантастычныя стварэнні: Злачынствы Грын-дэ-Вальд". Галоўныя ролі ў другой частцы цыклу выканалі Эдзі Редмэйн, Джуд Лоу, Джоні Дэп, Кэтрын Уотэрстан і Эзра Мілер.

Дзеянне адбываецца ў 1927 годзе ў Парыжы, калі цёмны маг збягае з-пад варты і збірае памочнікаў, каб забяспечыць праўленне над усімі немагічнымі істотамі на зямлі. Да барацьбы з ім Альбус Дамблдор прыцягвае свайго вучня Ньюта Саламандэра.

У трэйлеры таксама з'яўляецца змяя Валан-дэ-Морта Нагайна, якую забілі ў апошняй частцы "Гары Потэра".

Пастаноўшчыкам фільма стаў Дэвід Йейтс — рэжысёр большасці "Потэраў" і першай часткі "Стварэнняў". Аўтар літаратурнай першакрыніцы — Джоан Роўлінг — выступіла як сцэнарыст і сапрадзюсар.

Нагадаем, што першыя "Фантастычныя стварэнні" выйшлі ў пракат 2016 годзе і зарабілі 815 мільёнаў долараў (пры бюджэце ў 180 мільёнаў долараў).