Відэа

Выйшаў трэйлер "Людзі Ікс: Цёмны фенікс"

Доўгачаканы працяг кінафраншызы выйдзе на экраны ў лютым 2019 года.
Sputnik

Кінакампанія 20th Century Fox апублікавала трэйлер доўгачаканага працягу кінасерыі "Людзі Ікс: Цёмны фенікс". Галоўныя ролі ў чацвёртай частцы фільма выканалі Джэніфер Лоўренс, Джэймс Макэвай, Майкл Фасбэндэр і Джэсіка Чэстэйн.

Дзеянне фільма разгортваецца ў 1992 годзе — па сюжэце прайшло 10 год пасля "Апакаліпсісу". Супергероі атрымалі прызнанне грамадскасці і іх місія ўскладнілася. У момант выканання аднаго з заданняў адзін з мутантаў перастае кантраляваць звышздольнасцямі і вызваляе Фенікса.

Па трэйлеры становіцца зразумела, што Фенікс — альтэр эга мутанта Джын Грэй, ролю якой выканала акторка Сафі Тэрнер.

Рэжысёрам і прадзюсарам фільма выступіў Сайман Кінберг, які да гэтага выступаў у ролі сцэнарыста геройскай франшызы, гэтак жа ён вядомы як прадзюсар фільма "Дэдпул".

Нагадаем, што першыя "Людзі Ікс" выйшлі ў 2000 годзе і зарабілі 296 мільёнаў долараў у сусветным пракаце.