Спытай у касманаўта: акцыя Sputnik і фестываля NAUKA 0+

Задай пытанне касманаўтам на МКС. Зараз гэта можа зрабіць любы падпісчык сацыяльных сетак Sputnik Беларусь.
Sputnik

Прамы тэлевізійны мост з МКС адбудзецца ў Маскве 14 кастрычніка на пляцоўках Усерасійскага фестывалю NAUKA 0+. Сувязь з Міжнароднай касмічнай станцыяй забяспечвае ДК "Раскосмас".

Пытанне трэба размясціць на старонцы акаўнта Sputnik Беларусь, папярэдне на яго падпісаўшыся:

  • акаунт Sputnik Беларусь у Facebook
  • акаунт Sputnik Беларусь у Twitter
  • акаунт Sputnik Беларусь у Instagram

На самае цікавае пытанне ад нашай краіны адкажуць удзельнікі экспедыцыі на МКС — расійскія касманаўты-выпрабавальнікі Аляксей Аўчынін і Сяргей Пракоп'еў.

Гэты экіпаж адправіўся ў космас 6 чэрвеня 2018 года з "Гагарынскага старту" касмадрома Байканур. Цяпер у чытачоў з'явілася ўнікальная магчымасць распытаць саміх касманаўтаў пра тое, як яны правялі чатыры месяцы на арбіце.

Расійскі экіпаж ужо паспеў выйсці ў адкрыты космас, правесці там у агульнай складанасці восем гадзін, ажыццявіць некалькі эксперыментаў, мантаж новага навуковага абсталявання, запусціць некалькі нанаспадарожнікаў і правесці панарамныя відэаздымкі навакольнай станцыі касмічнай прасторы і паверхні Зямлі.

Космонавт "Роскосмоса" Сергей Прокопьев

Што яшчэ вы хочаце даведацца аб працы на арбіце? Куды знікае касмічнае смецце са станцыі? Навошта касманаўту вакуумныя штаны? Як гарыць у космасе агонь? Чаму на станцыі нельга карыстацца алоўкамі? Як з арбіты выглядае ваш горад?

Пытайцеся. Акцыю па зборы пытанняў "Задай пытанне касманаўту МКС" праводзіць Sputnik і Усерасійскі фестываль NAUKA 0+. Сеанс прамой сувязі з МКС забяспечвае ДК "Раскосмас". Міжнароднае агенцтва Sputnik выступае міжнародным інфармацыйным партнёрам фестывалю NAUKA 0+.

Sputnik — адно з найбуйнейшых міжнародных СМІ, якое аб'ядноўвае мультымедыйныя краінавыя і рэгіянальныя інтэрнэт-сайты на 32 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне на рускай, англійскай і французскай мовах у 80 гарадах свету і ў інтэрнэце. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна пастаўляюць інфармацыю вядучым выданням па ўсім свеце на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае больш за 50 мільёнаў наведвальнікаў у месяц, колькасць падпісчыкаў акаўнта Sputnik China у Вэйбо дасягае амаль 9 мільёнаў. У 22 рэдакцыйных цэнтрах па ўсім свеце ад Пекіна да Монтавідэа працуе звыш тысячы чалавек дзясяткаў нацыянальнасцяў. Sputnik ўваходзіць у Медыягрупу "Россия сегодня".

Усерасійскі фестываль NAUKA 0+

XIII Маскоўскі фестываль NAUKA 0+ адбудзецца 12-14 кастрычніка і стане самым маштабным за ўсю гісторыю правядзення. Галоўная тэма фестывалю — навука будучыні: "MegaScience: Расія ў свеце — Расія для свету". За тры дні фестывалю на яго пляцоўках збяруцца вядучыя навукоўцы і лектары з усяго свету: і тыя, хто ўжо ўвайшоў у гісторыю сусветнай навукі, і тыя, ад каго сёння залежыць яе будучыня. Яны адкрыюць для гасцей уласныя megascience-праекты.

Космонавт "Роскосмоса" Алексей Овчинин

Акрамя традыцыйных пляцовак — Фундаментальнай бібліятэкі і Шувалаўскага корпуса МДУ, а таксама ЦВК "Экспацэнтр" на Чырвонай Прэсне — свае дзверы для гасцей фестывалю ў гэтым годзе ўпершыню адкрыюць Расійская акадэмія навук і Цэнтральны дом прадпрымальніка. З'явяцца тры дадатковыя пляцоўкі: экалагічная — у парку "Зараддзе", касмічная — у павільёне "Космас" на ВДНХ і вулічная — на Нікіцкім бульвары. Яшчэ 90 пляцовак размесцяцца на базе ВНУ, музеяў, навуковых цэнтраў і прамысловых прадпрыемстваў.

У рамках фестывалю ў Маскве пройдзе звыш 2000 унікальных мерапрыемстваў: лекторыі, выставы, навуковыя баі і шоу, кінапаказы, конкурсы, эксперыменты, экскурсіі і многае іншае.

Чакаецца, што колькасць наведвальнікаў фэсту ўпершыню перавысіць 880 тысяч чалавек.

"У рамках новага нацыянальнага праекта "Навука" ў Расіі ўжо ў бліжэйшыя гады створаць перадавую інфраструктуру для глабальных навуковых даследаванняў і распрацовак, — сказаў стваральнік праекта рэктар МДУ акадэмік Віктар Садоўнічы. — Зараз жа Расія актыўна ўдзельнічае ў найбуйнейшых замежных калабарацыях… Магчыма, у хуткай будучыні гэтыя адкрыцці кардынальна зменяць наша жыццё. За адкрыццямі megascience-калабарацыі будучыня, і на Усерасійскім фестывалі NAUKA 0+ мы пастараемся раскрыць усе сусветныя і айчынныя навуковыя праекты такога ўзроўню, іх мэты, задачы, дасягненні і як яны зменяць наша жыццё".

Гледачом і непасрэдным удзельнікам XIII Маскоўскага фестывалю NAUKA 0+ можа стаць любы чалавек, незалежна ад узросту і цалкам бясплатна.

Sputnik Беларусь — адно з найбуйнейшых сусветных СМІ: агенцтва працуе на 32 мовах, рэдакцыі і прэс-цэнтры выпускаюць навіны кругласутачна па ўсім свеце ад Токіа да Монтавідэа.

За тры з паловай гады працы ў краінах постсавецкай прасторы сайты Sputnik занялі лідзіруючыя пазіцыі сярод мясцовых СМІ дзякуючы новым і тэхналагічным фарматам падачы кантэнту. У значнай ступені Sputnik задаў новы стандарт навінаў: больш відэа, фота, інфаграфіка, яркая падача матэрыялаў.

Парталы Sputnik у кожнай з краін блізкага замежжа прадстаўлены на нацыянальным і рускай мовах, яны таксама даюць чытачу разнастайны мультымедыйны кантэнт: інфаграфіку, відэа, фотарэпартажы, анлайн-эфіры, інтэрнэт-галасаванні, падкасты. Акрамя аператыўных навін, Sputnik таксама публікуе аналітычныя матэрыялы і эксклюзіўныя інтэрв'ю. Радыё Sputnik ажыццяўляе вяшчанне ў інтэрнэце і FM / AM-дыяпазонах на 18 мовах.