МІНСК, 28 вер — Sputnik.Культурнай сталіцай СНД на 2021 год абраная сталіца Таджыкістана — Душанбэ — падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, паведамляецца на сайце Выканаўчага камітэта.
Акрамя таго, 2021 год у Садружнасці вырашана аб'явіць Годам архітэктуры і горадабудаўніцтва.
З 2011 года ў СНД дзейнічае праграма "Культурныя сталіцы Садружнасці", у адпаведнассці з якой у кожнай краіне праводзяцца нацыянальныя адборы гарадоў на права атрымання ганаровага звання.
У 2018 годзе культурнай сталіцай СНД быў армянскі горад Горыс, у 2019 годзе ім стане беларускі Брэст, а ў 2020 — казахстанскі Шымкент.
Нагадаем, што прэзентацыя Брэста як культурнай сталіцы СНД ужо адбылася на XIII Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД у Астане. На дадзены момант ужо складзена шырокая праграма культурных мерапрыемстваў на 2019 год, у ліку якіх — многія міжнародныя праекты краін Садружнасці. Адкрыццё культурнай сталіцы запланавана на сакавік наступнага года.