Не халодны верасень у Бабруйску: зацвілі каштаны і распусціліся кветкі

Прычынай анамальнай з'явы можа стаць парушэнне вегетацыі ў дрэў з-за нестабільнага надвор'я.
Sputnik

БАБРУЙСК, 28 вер — Sputnik. У Бабруйску напрыканцы верасня зацвілі каштаны і распусціліся кветкі на хмызняках, перадае з месца падзеяў карэспандэнт Sputnik.

"Абуджаныя" дрэвы можна назіраць уздоўж вуліцы Інтэрнацыянальнай, у раёне гарадскога парку. Гараджане такой з'яве радуюцца.

"У нашым горадзе зноў наступіла вясна", — кажуць яны.

Каштаны пладаносяць і квітнеюць адначасова. Прычынай анамальнай з'явы можа быць парушэнне вегетацыі ў дрэў з-за пераменлівага надвор'я, калі яны дэзарыентаваныя.

Горожане рады цветению каштанов

Нягледзячы на сваю прыгажосць, каштаны ў Беларусі прыжываюцца дрэнна, таму што яны неўласцівыя нашаму рэгіёну, распавядаў Sputnik раней актывіст грамадскай кампаніі "Гарадскі ляснічы" Ігар Корзун.

Гэтыя дрэвы з'яўляюцца інтрадуцэнтамі — пераселенымі ў мясцовасць, дзе раней не існавалі.

Каштаны плодоносят и цветут одновременно

Каштаны схільныя да вялікай колькасці захворванняў. У Еўропе ў апошнія гады выявілася эпідэмія мініруючай молі.

Калі каштаны растуць у натуральных умовах, дзе ім хапае цяпла і пажыўных рэчываў, у іх застаюцца сілы, каб супрацьстаяць гэтай хваробе. Але ў Беларусі ў іх гэтага няма.

В Бобруйске распустились цветы на кустарниках

Трэба сказаць, прырода здзіўляла беларусаў сёлета, як ніколі. У канцы жніўня, які выдаўся гарачым, у Гомельскай і Гродзенскай абласцях паўторна зацвілі яблыні, грушы, вішні. А ў Магілёве нечакана "прачнуліся" хвоя і кедр.