Начныя замаразкі прыйдуць у Беларусь у нядзелю: будзе да -4°С

Сіноптыкі падрабязна распавялі пра надвор'е па ўсёй краіне ў апошні дзень верасня.
Sputnik

МІНСК, 29 вер — Sputnik. Начныя замаразкi прагназуюць у Беларусі ў нядзелю, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У апошні дзень верасня краіна будзе на паўночнай перыферыі антыцыклона з цэнтрам над Украінай, сфармаванага ў паветранай масе арктычнага паходжання. Уначы па ўсёй краіне чакаецца 0..- 4°С. Удзень крыху пацяплее — +9.. + 15°С.

Ападкаў у нядзелю не прагназуецца, але магчымы парывісты вецер, ўдакладнілі сіноптыкі.

У Мінску і Віцебску будзе воблачнае надвор'е. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад +11 да + 13°С. Вецер паўднёва-заходні з парывамі да 15-16 м/с.

У Гродне будзе воблачна з праясненнямі. Слупок тэрмометра падымецца ўдзень да +12.. + 14°С. Вецер таксама чакаецца парывісты — 14 м/с.

У Гомелі і Брэсце 30 верасня прагназуецца сонечнае надвор'е. Тэмпература паветра ўдзень складзе +11.. + 14°С.

Воблачна з праясненнямі будзе ў Магілёве. У дзённы час паветра прагрэецца да +11.. + 13°С. Але сіноптыкі раяць ўцяпляцца: чакаюцца парывы ветру да 14 м/с.

На пачатку працоўнага тыдня ў Беларусі крыху пацяплее. У краіну прыйдуць цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Па прагнозах сіноптыкаў, паветра прагрэецца да + 18°С.