МІНСК, 29 вер — Spitnik. Беларуская спартсменка Арына Сабаленка выйграла тэнісны турнір ва Ухане і заваявала другі чэмпіёнскі тытул у кар'еры.
Першая ракетка Беларусі ўпэўнена перамагла ў фінале спаборніцтваў эстонку Анетт Кантавейт (6:3, 6:3). З гэтай саперніцай беларуска ніколі раней не сустракалася.
Для Сабаленка (20 WTA) фінал ва Ухане стаў чацвёртым у 2018 годзе. Раней яна два разы саступіла ў вырашальных матчах на турнірах у Істбурне і Лугана. Беларуска перамагла ў Нью-Хейвене, заваяваўшы першы тытул у рамках WTA-тура.
Заключны матч ва Ухане стаў пятым фіналам у кар'еры спартсменкі і трэцім у выпадку з спаборніцтвамі WTA катэгорыі "Прэм'ер".
Ва Ухане на шляху да фіналу Сабаленка перамагла іспанку Карлу Суарэс-Навара, затым выбіла з барацьбы ўкраінку Эліну Світоліну. У трэцім раўндзе беларуска абыграла амерыканку Сафію Кенін. У чвэрцьфінале Сабаленка аказалася мацней за славацкую тэнісістку Дамініку Цыбулкаву, а ў паўфінале не пакінула шанцаў аўстралійцы Эшлі Барці.