Кухня нашых продкаў: гатуем прыправы для непаўторнага смаку страў

Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць рабіць пахучыя "букеты" з зёлак і гародніны для дабаўлення ў розныя стравы.
Sputnik
Беларуская народная кухне жыве незалежна ад уплыву сучаснага жыцця — дагэтуль захаваліся многія старадаўнія спосабы прыгатавання страў і нават кулінарная тэрміналогія. Напрыклад, існуе раздзяленне прадуктаў на групы ў залежнасці ад таго, якую ролю яны маюць у пэўнай страве — прываркі, закрасы, закалота, валога і прысмакі. Зараз працягваецца нарыхтоўка апошніх.
Прысмакі ці прыправы — гэта прадукты, якія надаюць непаўторныя смакавыя адценні стравам і робяць іх больш прывабнымі. На Беларусі часцей за ўсё з гэтай мэтай выкарыстоўваюцца цыбуля, часнок, кроп, кмен, чорны духмяны перац, лаўровы ці бабковы ліст і насенне каляндры. Умоўна прысмакі можна падзяліць на дзве групы: карняплоды і водарныя зёлкі.
У старадаўніх кулінарных кнігах часта сустракаецца такі тэрмін як "набор карэнняў". Традыцыйны для беларускай кухні набор — морква, корань пятрушкі, цыбуля-парэй, карняплод сельдэрэю, але досыць часта ў гэты набор уключаецца і іншая агародніна.
Пятрушка
У якасці прысмакаў да бульбяных, мясных і рыбных страў набор карэнняў выкарыстоўваюць у значнай колькасці, якая у залежнасці ад густу гаспадыні можа вагацца да некалькіх дзясяткаў грамаў.
Водарныя зёлкі выкарыстоўваюць у невялікай колькасці. Гаспадыні суадносна са сваім вопытам звычайна кажуць "на кончыку нажа" або "шчопаць" сумесі.
Такія сумесі ці "букеты" звычайна складаюцца з папярэдне высушаных і змолатых у парашок раслін. Захоўваюць іх у шкляных, шчыльна закрытых слоіках і выкарыстоўваюць па 1 чайнай лыжцы на каструлю супа (4 порцыі) напрыканцы варкі.
Выкарыстоўваючы прысмакі пры прыгатаванні розных страў трэба памятаць, што некаторыя расліны не спалучаюцца з пэўнымі прадуктамі. Так кмен і шалфей не ўжываюць для араматызацыі страў з рыбы.
Акрамя таго, калі захочацца рабіць эксперыменты з сумесямі водарных раслін, то трэба памятаць што калі зёлкі спалучаюцца з якімі-небудзь прадуктам кожная паасобку, то яны спалучаюцца з ім і ўсе разам, незалежна ад іх колькаснага складу.
Напрыклад, з мясам і мяснымі стравамі добра паасобку спалучаюцца базілік, кервель, каляндра, цыбуля, рэпка, мята і многія іншыя. Гэта значыць, што ўсе яны разам і ў любых парах могуць ужывацца як прысмакі ў прыгатаванні страў з мяса.
Смажаная цыбуля
Многія гаспадыні свае прысмакі дадаюць проста ў страву, а некаторыя насыпаюць сумесі ў марлевыя мяшочкі і пры варцы стравы апускаюць іх на нітачцы ў кіпячы бул'ён.
Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Канстанцін Шуін раіць наступныя рэцэпты водарных сумесей.
Букет для рыбы
Прыведзеная колькасць разлічана на 3 мяшэчкі, а аднаго хапае на 2 літры вадкасці.
Букет для супоў з гародніны
Прыведзеная колькасць разлічана на 3 мяшэчкі, а аднаго хапае на 2 літры вадкасці.