Фота

Дажынкі ў Мядзелі: усё добра, а будзе яшчэ лепш

Sputnik

Свята працаўнікоў вёскі даўно ператварыўся ў восеньскі фестываль беларускай культуры. Сваім каларытам і аўтэнтычнасцю святы ў глыбінцы прыцягваюць усё больш турыстаў.

На Дажынках традыцыйна праходзяць сельскагаспадарчыя кірмашы, "Горад майстроў". Святочнае шэсце ў гэтым годзе было зроблена з душой і называлася "Шлях да хлеба", а адзін з канцэртаў на "Дажынках 2018" прайшоў пад дэвізам: "Усё добра, а будзе яшчэ лепш".

1 / 26
Абласныя "Дажынкі - 2018" прайшлі ў Мядзелі.
2 / 26
Свята працаўнікоў вёскі даўно ператварылася ў восеньскі фестываль беларускай культуры.
3 / 26
На Дажынках заўсёды праходзяць сельскагаспадарчыя кірмашы.
4 / 26
Гасцей фестывалю чакаў "Горад майстроў".
5 / 26
Гандлёвыя рады расцягнуліся ў цэнтры Мядзела на паўтара кіламетры.
6 / 26
Дажынкі - яркі восеньскі фестываль нацыянальнай культуры.
7 / 26
Хлеб і каравай - галоўныя героі свята.
8 / 26
Без мясных пачастункаў не абыходзіцца ў Беларусі ні адно свята.
9 / 26
Сваю прадукцыю прапаноўвалі пакаштаваць усе гаспадаркі Мінскай вобласці.
10 / 26
Агароднінныя інсталяцыі практычна ніколі не паўтараюцца.
11 / 26
Працаўнікоў вёскі сустракалі караваямі на любы густ.
12 / 26
Па горадзе са святочным шэсцем прайшлі прыбраныя артысты.
13 / 26
Яркія ўсмешкі і выступленні танцавальных калектываў сагравалі вуліцы азёрнага горада.
14 / 26
На беразе возера Мястра можна было сустрэць самых розных персанажаў.
15 / 26
Святочнае шэсце было пацешным і яркім.
16 / 26
Буслы на хадулях ужо не ў першы раз на дажынках.
17 / 26
Удзельнікі ў нацыянальных касцюмах неслі беларускія ручнікі.
18 / 26
Букеты з залатых каласоў - мастхэв для дажынак.
19 / 26
Але галоўная задача свята - ушанаванне працаўнікоў вёскі.
20 / 26
Святочнае шэсце называлася "Шлях да хлеба".
21 / 26
У шэсці прынялі ўдзел і юныя сябры прадпрыемства "Беларуськалій".
22 / 26
Жнея з сярпом - на чале шэсця.
23 / 26
Адзін з канцэртаў на "Дажынках 2018" называўся: "Усё добра, а будзе яшчэ лепш".
24 / 26
Святочная праграма была зроблена з душой.
25 / 26
Сюды з'ехаліся лепшыя ў прафесіі прадстаўнікі сельскагаспадарчай галіны з усёй Міншчыны.
26 / 26
Сваім каларытам і аўтэнтычнасцю святы ў глыбінцы прыцягваюць усё больш турыстаў.