Міністэрства аховы здароўя плануе прышчапіць ад грыпу 3,7 мільёна чалавек

Для прадухілення распаўсюджвання грыпу ў рэспубліцы прышчапляюць больш за 40% насельніцтва.
Sputnik

МІНСК, 1 кас — Sputnik. Каля 3,7 мільёна чалавек плануецца прышчапіць ў гэтым годзе ад грыпу, заявіла ў панядзелак журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Міністэрства аховы здароўя: вакцыны ад грыпу ўжо завезеныя ў краіну

Масавая вакцынацыя ад грыпу стартавала ў Беларусі з 1 кастрычніка і працягнецца да пачатку снежня.

"У гэтым годзе намі запланавана прышчапіць каля 3,7 мільёна чалавек, гэта 40,5% насельніцтва", — сказала Карабан.

У першую чаргу прышчапляць ад грыпу будуць групы высокай рызыкі заражэння: дзяцей, медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў сферы бытавога абслугоўвання, настаўнікаў і іншыя катэгорыі грамадзян.

Прышчапіцца пры жаданні можна і платна — у паліклініцы па месцы жыхарства. Сярэдні кошт платнай прышчэпкі ад грыпу складае каля 15-20 рублёў.

Бясплатна вакцынаваць у гэтым годзе будуць расійскім "Грыполам", платныя вакцыны паліклінікі і медцэнтры закупляюць самі.