У Мінску чакаюць візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла

Плануецца, што прадстаяцель РПЦ прыме ўдзел у паседжанні Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы.
Sputnik

МІНСК, 1 кас — Sputnik. Свяцейшы патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл мае намер прыбыць у Мінск 13 кастрычніка для ўдзелу ў пасяджэнні Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы, паведамілі Sputnik у Беларускім экзархаце.

Пасяджэнне Святога Сінода РПЦ плануюць восенню правесці ў Мінску

"Згодна з праграмай знаходжання, чакаецца, што патрыярх прыбудзе 13 кастрычніка ў Нацыянальны аэрапорт Мінск", — паведамілі ў экзархаце.

Як раней паведамлялася, плануецца, што прадстаяцель РПЦ прыме ўдзел у пасяджэнні Святога Сінода. Акрамя ўдзелу ў пасяджэнні, патрыярх адразу пасля прылёту ў Мінск узначаліць службу ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў 18:00.

14 кастрычніка патрыярх Кірыл у прыходзе ў гонар Усіх Святых у Мінску адслужыць чын Вялікага асвячэння храма-помніка ў гонар Усіх Святых, набажэнства пачнецца а 9-й раніцы.

Папярэдняе пасяджэнне сінода прайшло ў снежні 2017 года ў Маскве.