Амаль лоукост: Белавія прапануе квіткі па безбагажных тарыфах

Магчымасць куплі білетаў без месцаў для багажу і квіткоў, якія нельга здаць, істотна патанніць пералёты для пасажыраў.
Sputnik

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" праз некаторы час зможа прапанаваць пасажырам квіткі па больш нізкіх безбагажных тарыфах, заявіў у аўторак міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Купляць квіткі на самалёт праз сайт "Белавія" цяпер танней

Для ажыццяўлення задумкі з продажам білетаў на рэйсы па безбагажных тарыфах плануюць унесці змены ў заканадаўства, якія дазволяць гэта зрабіць. Чакаецца, што дадзены крок дазволіць істотна патанніць пералёты.

Акрамя таго, Міністэрства транспарту і камунікацый падтрымлівае ініцыятыву па продажы авіябілетаў, якія нельга здаць. Яны таксама будуць каштаваць менш.

Мінтранс таксама чакае, што ў бліжэйшы час будзе развівацца кірунак транскантынентальных пералётаў. Паводле слоў Сівака, перамовы па іх арганізацыі ўжо вядуцца.

Міністр падкрэсліў, што ажыццяўляць пералёты ў Амерыку і Паўднёва-Усходнюю Азію можна будзе пасля таго, як будзе ўведзена ў эксплуатацыю другая ўзлётна-пасадачная паласа ў мінскім аэрапорце.