МІНСК, 3 кас — Sputnik. Традыцыйны фестываль народнай творчасці і рамёстваў "Глушанскі хутарок" пройдзе 6 кастрычніка ў вёсцы Глуша Бабруйскага раёна, паведамілі ў Бабруйскім райвыканкаме.
Майстры з Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповічскага, Слаўгарадскага і Хоцімскага раёнаў прывязуць на свята свае падворкі. Прыедуць у госці да беларусаў некалькі расійскіх дэлегацый — з Ветлужскага і Варатынскага раёнаў Ніжагародскай вобласці і Валагодскага раёна Валагодскай вобласці.
Наведвальнікі свята змогуць пазнаёміцца з беларускімі народнымі традыцыямі і абрадамі, пакаштаваць нацыянальныя стравы, набыць рамесныя вырабы, а таксама садавіну і агародніну новага ўраджаю. На прысторы фестывалю будзе працаваць ганчарны панадворак і майстар-класы па кераміцы. Аматары музыкі змогуць паслухаць шчырыя выступы на конкурсе беларускай песні "Люблю цябе, Белая Русь".
Упершыню на свяце разгорнецца "Казацкий стан". Казацтва Бабруйскага раёна распавядзе пра свае традыцыі і побыт і зладзіць и прадэманструе свае ўменні ў джыгітоўцы.