МІНСК, 4 кас — Sputnik. Мінская баскетбольная каманда "Цмокі" ў дзясяты раз запар выйграла Кубак Беларусі па баскетболе, перадае карэспандэнт Sputnik.
Фінальная гульня, у якой вызначыўся ўладальнік галоўнага рэспубліканскага трафея года, прайшла ў сераду ў Віцебску ў цэнтральным спарткомплексе.
Пасля першай паловы матча "Цмокі" саступалі магілёўскаму "Барысфену", аднак усё ж здолелі вырваць перамогу ў цяжкай барацьбе з розніцай усяго дзесяць ачкоў — 92:82.
Па выніках сустрэчы самым выніковым гульцом матчу стаў форвард мінскай каманды Віталь Лютыч — ён за матч набраў 26 ачкоў.
Для БК "Цмокі-Мінск" перамога ў Віцебску стала дзясятай запар у Кубку Беларусі па баскетболе.
У матчы за трэцяе месца, які таксама адбыўся ў Віцебску ў сераду, перамогу атрымаў клуб "Гродна-93" — з лікам 93:80 ён перайграў віцебскую каманду "Рубон".