Лукашэнка ўзнагародзіў былога пасла Сурыкава ордэнам Пашаны

Гэтую ўзнагароду дыпламат атрымаў за развіццё двухбаковых і інтэграцыйных сувязяў Беларусі і Расіі, умацаванне стратэгічнага партнёрства і саюзных адносін.
Sputnik

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Былы пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў узнагароджаны ордэнам Пашаны, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дыпламатычная місія Сурыкава ў рэспубліцы завяршылася напрыканцы жніўня бягучага года. Яго на пасадзе пасла змяніў Міхаіл Бабіч, які прыбыў у Беларусь 9 верасня.

"Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў узнагароджаны ордэнам Пашаны", — сказалі ў прэс-службе.

Там таксама ўдакладнілі, што гэтай узнагародай прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначыў значны асабісты ўклад Сурыкава ў развіццё двухбаковых і інтэграцыйных сувязяў Беларусі і Расіі, умацаванне стратэгічнага партнёрства і саюзных адносін.

Ордэн Пашаны з'яўляецца дзяржаўнай узнагародай Беларусі, заснаванай у 1995 годзе. Першы ўказ аб узнагароджанні ордэнам быў падпісаны ў 1997-м — яго атрымала спартсменка Кацярына Карстэн. Да цяперашняга часу кавалерамі ордэна з'яўляюцца больш за 700 чалавек.