Мінск прыме Сусветную шахматную алімпіяду ў 2022 годзе

Кіраўнік Беларускай федэрацыі шахмат была абраная віцэ-прэзідэнтам FIDE.
Sputnik

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Беларусь атрымала права прыняць Сусветную шахматную алімпіяду ў 2022 годзе, паведамілі Sputnik у міністэрстве спорту і турызму рэспублікі.

Рашэнне было прынята на пасяджэнні Генасамблеі Міжнароднай федэрацыі шахмат (FIDE) у Батумі. Беларусь спаборнічала за права правядзення першынства з Тунісам і Паўднёвай Карэяй.

Заяўка на правядзенне міжнароднага шахматнага турніру была пададзеная рэспублікай у красавіку, яе абаранялі кіраўнік Мінспорту Сяргей Кавальчук і старшыня Беларускай федэрацыяй шахмат Анастасія Сарокіна. Дарэчы, Сарокіна ў чацвер, 4 кастрычніка, была абраная віцэ-прэзідэнтам FIDE.

Такім чынам Беларусь у бліжэйшыя гады прыме некалькі буйных міжнародных спаборніцтваў. Бліжэйшым стануць II Еўрапейскія гульні, двума гадамі праз — Чэмпіянат свету па хакеі, а ў 2022-м — Сусветную шахматную алімпіяду.

У 2020-м Алімпіяду прыме расійскі Ханты-Мансійск.