Асаблівыя дзеці прадставяць сваё бачанне Дастаеўскага ў Музычным тэатры

Рабяты з аўтызмам выступяць на тэатральнай сцэне разам з дарослымі акцёрамі.
Sputnik

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Прэм'ера ўнікальнага 3D-спектакля на беларускай мове, створанага па апавяданні Дастаеўскага "Хлопчык у Хрыста на ёлцы", адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры 8 кастрычніка. Акцёры Сямейнага інклюзіў-тэатра "І" прадставяць гледачам гісторыю "Аднойчы ў вялікім горадзе", распавёў сёння на прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik прадзюсар тэатра Леанід Дзінэрштэйн.

У аснове сюжэту — гісторыя хлопчыка, які перад Калядамі страціў бацькоў і застаўся адзін у вялікім горадзе. Маленькі жабрак нечакана трапляе на елку да Хрыста і анёлаў. І знаходзіць надзею для сваёй душы.

"Прэм'ера спектакля адбылася ў маі гэтага года, але на вялікай сцэне яго яшчэ не бачылі. Гэта гісторыя, якую дарослыя і дзеці расказваюць для дарослых і дзяцей. Раней мы нават не задумваліся аб тым, што дзецям трэба казаць пра такія сур'ёзныя рэчы, як жыццё, смерць або адзінота", — растлумачыў ён.

Асноўная частка трупы — гэта акцёры інклюзіў-тэатра "І", у тым ліку і восем дзяцей з аўтызмам і іх бацькі. На дадзены момант у гэтай тэатральнай студыі займаецца 80 чалавек, 22 з якіх — дзеці з аўтызмам.

Леанід Дзінэрштэйн падкрэсліў, што праект атрымаўся дзякуючы працы "магутнай пастановачнай групы".

"Няма ніякіх асаблівых дзяцей, з гэтымі рабятамі таксама цікава працаваць. Для іх няма ніякіх асаблівых роляў, усе роўныя", — падзяліўся сваімі ўражаннямі харэограф Дзяніс Дадзішкіліані.

Асаблівыя дзеці прадставяць сваё бачанне Дастаеўскага ў Музычным тэатры

Галоўную ролю ў спектаклі выконвае сын беларускага рэжысёра Андрэя Курэйчыка Герман.

"Гэта абсалютна дарослы спектакль, на які можна прыйсці ўсёй сям'ёй. Не ў кожнай оперы можна ўбачыць такі тэхналагічны і мастацкі погляд. Па вопыце свайго сына магу сказаць, што ён атрымлівае велізарнае задавальненне ад узаемадзеяння з дзецьмі і дарослымі. Мне здаецца, што гэта неверагодна карысна і для яго таксама. Ён вучыцца сябраваць і разумець іншых людзей", — распавёў Андрэй Курэйчык.

Публіку чакае яркае відовішча — у пастаноўцы выкарыстоўваюцца аб'ёмныя 3D-праекцыі і іншыя тэхналагічныя рашэнні. У рэжысёра Сяргея Ісакава атрымалася стварыць сапраўды казачную пастаноўку.

Дарэчы, на мінулым тыдні адбылася прэм'ера яго дакументальнага фільма "Хто апошні?", дзе галоўныя ролі таксама выканалі акцёры інклюзіў-тэатра "І" — Кастусь, Міша, Улада і Макс. Дакументаліст у сваёй карціне распавёў пра тое, як гэты ўнікальны праект дапамагае дзецям з аўтызмам раскрываць свае таленты і дамагацца поспехаў не толькі на сцэне, але і ў жыцці.