Цэнтральным момантам мерапрыемства стала цырымонія ўручэння сцяга падраздзяленняў крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі органаў унутраных спраў Беларусі. З рук міністра яго прыняў начальнік ГУКВ МУС Анатоль Савіцкі. Кіраўнік ведамства падкрэсліў: сцяг для кожнага з іх стане сімвалам гонару і доблесці.
На ўрачыстых мерапрыемствах на плошчы, акрамя кіраўніцтва і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, прысутнічалі ветэраны крымінальнага вышуку.