Відэа

Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў Маякоўскага па-беларуску

Глядзіце на відэа Sputnik, як гучыць паэзія Уладзіміра Маякоўскага ў перакладзе Рыгора Барадуліна.
Sputnik

Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў песню "Паслухайце" на верш Уладзіміра Маякоўскага. З рускай мовы паэтычны тэкст пераклаў беларускі паэт Рыгор Барадулін.

"Калі выйшаў мой першы альбом на вершы Маякоўскага ў 2005 годзе, Барадулін мяне спытаў, чаму я не скарыстаў нідзе беларускія пераклады. А я проста неяк не падумаў, што яны ёсць! І вось гэтым разам узгадаў, зрабіў — вельмі такі пранікнёны і светлы тэкст, які хацелася дапоўніць адпаведнай музыкай", — паведаміў Вайцюшкевіч.

2 лістапада адбудзецца прэзентацыя новага альбома Вайцюшкевіча "Люблю", які будзе поўнасцю складацца з вершаў Маякоўскага. Акрамя "Паслухайце" будзе яшчэ адна песня на беларускай — "Размова з фінінспектарам аб паэзіі" ў перакладзе Віталя Рыжкова.