У Іспаніі ва ўзросце 85 гадоў сышла з жыцця вядомая оперная спявачка Мансерат Кабалье, пра маштаб яе творчай асобы радыё Sputnik Беларусь распавёў тэнар-саліст найбуйнейшых еўрапейскіх тэатраў Эдуард Мартынюк.
"Мансерат вельмі доўгі час была дублёрам, страхоўшчыкам, але калі ёй прадставіўся шанец — яна выйшла на сцэну і ў адзін момант стала сапраўды сусветнай зоркай і ўвасабленнем Оперы з вялікай літары", — сказаў Мартынюк.
Каментар вядомага опернага спевака Эдуарда Мартынюка слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.