Арына Сабаленка заняла 11-ы радок у сусветным рэйтынгу WTA

Сярод тэнісістак з першай дваццаткі WTA беларуска правяла рэкордную колькасць сустрэч у сезоне 2018 года.
Sputnik

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Арына Сабаленка заняла 11-ы радок у абноўленым 8 кастрычніка рэйтынгу сусветнай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Арына Сабаленка стала лепшай тэнісісткай свету ў верасні

Беларускай тэнісістцы не хапіла адной ступені да таго, каб увайсці ў дзесятку наймацнейшых спартсменак свету. Яе заўзятары вераць, што ў Арыны ўсё яшчэ наперадзе. Зараз у актыве спартсменкі 3265 ачкоў.

Свае пазіцыі палепшыла таксама Аляксандра Сасновіч — яна паднялася на 1 радок і заняла 31-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA, цяпер у яе актыве 1570 ачкоў. Вікторыя Азаранка засталася на ранейшым 55-м радку (1051 ачкоў). Адзінай беларускай у рэйтынгу, якая трохі здала пазіцыі, стала Вера Лапко — яна апусцілася з 60-га на 62-і радок.

У сезоне 2018 Арына Сабаленка правяла больш за ўсіх турніраў сярод тэнісістак з першай дваццаткі WTA. Яна прыняла ўдзел у 24 турнірах.

У верасні, па дадзеных галасавання на сайце WTA, Арына Сабаленка была прызнана лепшай тэнісісткай месяца ў свеце.