Бабіна лета скончылася: у панядзелак 8 кастрычніка ў Беларусі пахаладае

Па дадзеных Гідрамета, на тыдні ў рэспубліцы будзе халаднавата: характэрнага для бабінага лета цяпла чакаць не варта.
Sputnik

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Пахаладанне чакаецца ў Беларусі ў панядзелак 8 кастрычніка, аднак істотных ападкаў не чакаецца, паведамілі ў нядзелю ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Часовае пацяпленне прыйшло ў краіну 6 кастрычніка: на мінулых выходных месцамі тэмпература паветра паднялася да адзнакі +20°C.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, ужо ў панядзелак 8 кастрычніка ў Беларусі пахаладае — днём тэмпература будзе знаходзіцца ў раёне +10..+13°C.

Так, у Мінску ноччу магчымы невялікі дождж, днём ападкаў не чакаецца, днём паветра прагрэецца да +12°C.

У абласных цэнтрах надвор'е чакаецца такое ж — трохі цяплей будзе на поўдні краіны, у Брэсце і Гомелі — там днём каля +13..+14°C.

Да дадзеных Гідрамета, на тыдні ў рэспубліцы будзе халаднавата: характэрнага для бабінага лета цяпла чакаць не варта.