Старт карабля прайшоў у чацвер раніцай - на борце "Саюза" знаходзіліся касманаўт "Раскосмасу" Аляксей Аўчынін і астранаўт NASA Нік Хейг. Аднак па пакуль не выяўленых прычынах здарылася няштатная сітуацыя.
Капсула з касманаўтамі, якія павінны былі ляцець на МКС і прабыць на станцыі 187 сутак, у выніку прызямлілася ў казахстанскім стэпе. Аўчынін і Хейг не атрымалі траўмаў, іх знайшлі выратавальнікі і эвакуіравалі на верталёце ў шпіталь.
Пасля аварыі ў Расіі часова прыпыненыя касмічныя пускі. А экіпаж МКС пакуль не правядзе запланаваны выхад у космас.
Спецыяльная камісія будзе расследаваць прычыны здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася пасля аддзялення першай прыступкі.