Аварыйная адмова рухавікоў другой ступені на ракеце-носьбіце "Саюз" адразу пасля яе запуску - гэта беспрэцэдэнтная падзея, якой не адбывалася з перыяду распрацовак і выпрабаванняў прататыпа касмічнага карабля, адзначыў у каментары на радыё Sputnik вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута Касмічных даследаванняў РАН Натан Эйсмант.
Як ужо паведамляў Sputnik, пра тое, што падчас старту ракеты-носьбіта "Саюз МС-10" з новым экіпажам МКС на борце адбылася "аварыя носьбіта", было абвешчана раніцай у чацвер 11 кастрычніка ў час тэлетрансляцыі, якая вялася на сайце "Раскосмасу".
"Гэта беспрэцэдэнтна, каб рухавікі адмовілі ў другой ступені. Такога не бывала з часоў выпрабавання "Сямёркі" - гэта прататып "Саюза". Цяжка ў гэта паверыць, але дзякуй Богу, што сістэмы, якія забяспечваюць бяспечны пуск і бяспечнае вяртанне на зямлю, спрацавалі. Самае каштоўнае ў такім выпадку - гэта захаванне жыцця касманаўтаў. Самая галоўная і непрыемная сітуацыя шчасна вырашылася", - сказаў Эйсмант.
Вядома, што на борце "Саюза", які стартаваў з касмадрома "Байканур", знаходзіліся двое касманаўтаў - амерыканец Нік Хейг і расіянін Аляксей Аўчынін. Капсула з імі пасля аварыі прызямлілася на тэрыторыі Казахстана. Стан касманаўтаў ацэньваецца як здавальняючы.
Па словах суразмоўцы Sputnik, у бліжэйшы час могуць быць апублікаваныя новыя факты пра прычыны аварыі і разабрацца адмовай рухавікоў спецыялістам будзе нескладана.
"Прычыны (адмовы рухавікоў - Sputnik) установяць, гэта непазбежна, не думаю, што гэта будзе немагчыма або цяжка зрабіць, паколькі ўсе часткі апарата-носьбіта вярнуліся на зямлю, на іх можна паглядзець, устанавіць, у чым там справа, і думаю, гэта ўдасца даволі хутка", - сказаў Эйсмант.
Каментар вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута Касмічных даследаванняў РАН Натана Эйсманта слухайце на радыё Sputnik Беларусь.