МІНСК, 11 кас - Sputnik. Сёння ў Мінску назавуць імёны лаўрэатаў прэміі Гедройца-2018.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў новай прасторы галерэі ''Арт-Беларусь'' Zal #2 у Палацы мастацтваў.
Сёлета на прэмію былі намінаваныя 32 кнігі, шэсць з якіх увайшлі ў шорт-ліст:
- Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам"
- Альгерд Бахарэвіч, "Сабакі Эўропы"
- Адам Глобус, "Сям'я"
- Вінцэсь Мудроў, "Забойца анёла"
- Павел Севярынец, "Беларусалім"
- Анка Упала, "На заснежаны востраў"
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. У розныя гады ўладальнікамі "скандальнага беларускага Нобелю" станавіліся Зміцер Бартосік, Павел Касцюкевіч і Уладзімір Някляеў.