Музычна-тэатральная пастаноўка "Чорт, салдат і скрыпка", створаная на аснове твораў Ігара Стравінскага, стане часткай міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, які праходзіць у беларускай сталіцы з 7 па 20 кастрычніка. Першы і адзіны паказ спектакля мінскай публіцы адбудзецца ўвечары ў пятніцу 12 кастрычніка.
"Не акцёры гэта іграюць", - так кажа аб пастаноўцы выканаўца адной з галоўных роляў - легендарны музыкант, фронтмэн гурта "Машина времени", народны артыст РФ Андрэй Макарэвіч. Разам з ім на сцэну выйдуць журналіст і тэлевядучы Уладзімір Познер і скрыпач і дырыжор Дзмітрый Сіткавецкі.
"У розных краінах яе па-рознаму ставілі, і вось выдатны скрыпач Дзіма Сіткавецкі вырашыў гэтую справу вярнуць на рускую сцэну і сабраў даволі незвычайны састаў, таму што не акцёры гэта іграюць. Уладзімір Познер іграе вядучага, сам Сіткавецкі, мала таго, што выконвае галоўную партыю на скрыпцы, дык ён яшчэ іграе чорта, а я іграю салдата. І выдатная пара мімаў у гэтым удзельнічае, як Стравінскім і было задумана", - распавядае Макарэвіч.
"Гісторыя салдата", якая стала асновай для спектакля "Чорт, салдат і скрыпка", была напісала Ігарам Стравінскім роўна сто гадоў таму. Прэм'ерны паказ музычнай харэаграфічна-паэтычнай п'есы ў Швейцарыі прайшоў з шалёным поспехам, як і многія наступныя інтэрпрэтацыі ў розных краінах. Новую версію пастаноўкі ўжо двойчы паказалі ў Маскве, адзін раз - у Санкт-Пецярбургу, і цяпер выканаўцы галоўных роляў "страшна рады прывезці яе ў Мінск, таму што ўся гэтая задума вельмі падабаецца".
"Там цудоўны цалкам тэкст, гэта з такім добрым гумарам напісана, і ўсё атрымалася пра сёння. Я не люблю спецыяльных дуль у кішэні, але там іх і няма, ёсць пытанні вечныя. Тое, што адбываецца сёння, і тое, што адбывалася 100 гадоў назад, недалёка адзін ад аднаго", - кажа Макарэвіч.
Гутарку з лідарам гурта "Машина времени" Андрэем Макарэвічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.