Рэканструкцыяй бітвы на Дняпры адзначаць 75-годдзе вызвалення Лоева

Гасцей чакае сапраўднае відовішча з удзелам пагранвойскаў і катэраў.
Sputnik

МІНСК, 12 кас - Sputnik. Рэканструкцыю фарсіравання Дняпра зладзяць у Лоеве з нагоды 75-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня горада, што адсвяткуюць у гэтыя выхадныя, паведамілі ў Лоеўскім райвыканкаме.

Урачыстыя мерапрыемствы распачнуцца ў горадзе а 12-й са святочнага шэсця па цэнтральнай плошчы, дзе таксама выступіць рота ганаровай варты пагранвойскаў Беларусі.

Самай відовішчнай часткай свята абяцае стаць рэканструкцыя бітвы на Дныпры, а таксама парад катэраў пагранічнай камендатуры "Лоеў".

На выхадных у горадзе будзе працаваць горад майстроў з персанальнымі выставамі лоеўскіх рамеснікаў.  Таксама гасцей свята чакаюць выступы мясцовых музыкаў, тэатралізаваныя і канцэртныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы. Кульмінацыяй свята стане салют.