Фота

Імглісты ранак бабінага лета – фота

Таямнічая раніца на беразе Іслачы, лёгкія павуцінкі на галінах і сухіх кветках, рака, што тоне ў тумане - усё гэта ў фотастужцы Sputnik.
Sputnik
За туманам фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус адправіўся ў Ракаў пад Мінскам, дзе на беразе Іслачы сустрэў світанак.
Калі пачало ўзыходзіць сонца, бераг імгненна змяніўся: павуцінка пачалі зіхацець у цёплым паветры і цьмяны восеньскі ранак зайграў фарбамі і малюнкамі сапраўднага бабінага лета.
Глядзіце таксама:
1 / 15
Няма нічога прыгажэй за імглістую раніцу на беразе ракі.
2 / 15
За туманам фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус адправіўся ў Ракаў пад Мінскам, дзе на беразе Іслачы сустрэў світанак.
3 / 15
Першыя прамяні сонца і сырое паветра кастрычніцкай раніцы ператварылі звычайны лес - у таямнічы.
4 / 15
Калі пачало падымацца сонца, бераг імгненна змяніўся.
5 / 15
Павуцінкі пачалі зіхацець у цёплым паветры.
6 / 15
Імглісты восеньскі ранак зайграў кветкамі і малюнкамі сапраўднага бабінага лета.
7 / 15
На золку асабліва прыкметна, што прырода паступова апускаецца ў доўгі зімовы сон.
8 / 15
Тонкая павуцінка аплятае сухія травы.
9 / 15
Раса ўранку кажа пра тое, што дзень будзе вельмі цёплым.
10 / 15
Прыбярэжныя кусты і дрэвы на Іслачы усё ў павуцінні.
11 / 15
Тут, за горадам, зусім іншае жыццё.
12 / 15
На досвітку сонца зайграла ў кожнай расінцы.
13 / 15
Цёплыя прамяні сонца хутка сагрэюць лес і таямнічасць сыдзе.
14 / 15
Рака тоне ў тумане.
15 / 15
Бабіна лета будзе радаваць прыроду яшчэ некалькі дзён.