Расійскія біятланісткі змогуць выступаць за беларускую зборную

Каб справіцца з цяжкасцямі, якія ўзніклі ў жаночай зборнай Беларусі па біятлоне, Беларуская федэрацыя біятлона можа ўключыць у яе расійскіх спартсменак.
Sputnik

МІНСК, 14 каст - Sputnik. Беларуская федэрацыя біятлона можа ўключыць у жаночую зборную Беларусі расійскіх спартсменак, пра гэта паведамілі ў прэс-службе БФБ.

На такі крок у беларускай федэрацыі пайшлі для таго, каб як мага хутчэй і з меншымі стратамі справіцца з цяжкасцямі, якія ўзніклі ў жаночай камандзе пасля сыходу са спорту некалькіх паспяховых беларускіх біятланістак - Дар'і Домрачавай, Надзеі Скардзіна і Надзеі Пісаравай.

"Расійскія біятланісты Алена Кручынкіна, Ірына Кручынкіна, Мікіта Лабастаў, Ганна Мусатава і Арына Яборава сапраўды разглядаюцца ў якасці кандыдатаў на ўключэнне ў склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлоне. Да спартсменаў не будзе ўжыты двухгадовы абмежавальны тэрмін, звязаны са зменай спартыўнага грамадзянства", - пра гэта заявіла генеральны сакратар Беларускай федэрацыі біятлона Дар'я Домнікава.

Адпаведнае рашэнне было прынята пасля таго, як Саюз біятланістаў Расіі дазволіў выступаць за Беларусь для працягу спартыўнай дзейнасці і далейшага ўдасканалення спартыўнага майстэрства пецярым біятланісткам.