Гэтая каманда нам па зубах: Беларусь прымае Малдову ў Лізе нацый

Беларусы паспрабуюць замацавацца на першым месцы ў групе, для гэтага ім трэба абавязкова перамагчы малдаван.
Sputnik

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе прымае дома каманду Малдовы ў рамках групавога этапу Лігі нацый УЕФА, паведамляе Sputnik.

Сёння на стадыёне "Дынама" адбудзецца матч чацвёртага тура групавога раўнду Лігі нацый Беларусь - Малдова. Пачатак паядынку ў 21:45 (па мінскім часе). Першая сустрэча каманд, якая адбылася ў верасні ў Кішынёве, завяршылася з лікам 0:0.

"Па першым матчу - добрая, моцная каманда. Трэба адштурхоўвацца ад сябе: як мы згуляем, як мы будзем дзейнічаць на футбольным полі - так і прымусім суперніка гуляць. Усё будзе залежаць ад нас. Нам гэтая каманда па зубах", - сказаў паўабаронца беларускай зборнай Мікіта Корзун.

Настаўнік каманды Ігар Крывушэнка падкрэсліў, што задача ў маючай адбыцца сустрэчы - не страціць ачкі. "Люксембург прайшлі, цяпер Малдова. Задача тая ж - не страціць ачкі", - сказаў ён.

Спецыяліст дадаў, што дома "Белакрылыя" будуць гуляць агрэсіўней, чым у Кішынёве. "Мы гуляем дома, пры сваіх гледачах. Нам патрэбна перамога. Гэта дыктуе і паводзіны каманды на футбольным полі", - сказаў Крывушэнка.

Настаўнік дадаў, што перад гульнёй каманда думае толькі пра добрае, і што ўсе сёння складзецца ўдала.

Пасля трох тураў беларусы лідзіруюць у групе 2 дывізіёна D з сямю ачкамі. У Люксембурга другое месца і шэсць балаў, Малдова размяшчаецца на трэцім радку з чатырма баламі, Сан-Марына, не набраўшы ніводнага ачка, замыкае квартэт.