МІНСК, 15 кас - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка знялася з Кубка Крамля, паведамляе "Прессбол".
Матчы асноўнай сеткі спаборніцтваў у Маскве стартуюць у панядзелак, 15 кастрычніка. Беларуска не будзе прымаць удзел у турніры.
На сайце Кубка Крамля прозвішча беларускай тэнісісткі няма сярод удзельнікаў спаборніцтва. Ад Беларусі - толькі Аляксандра Сасновіч.
Нагадаем, 12 кастрычніка Сабаленка прайграла ў чвэрцьфінале турніру ў кітайскім Цяньцзіне швейцарцы Тымее Бачынскі. Пасля паразы прадстаўніца Беларусі страціла ўсе шанцы на трапленне на выніковы турнір WTA у Сінгапуры.