МІНСК, 15 кас - Sputnik. Тэлеканал RT выключылі з дзвюх сетак вяшчання ў ЗША - Spectrum і Comcast Chicago, пра гэта ў панядзелак паведамілі ў самой медыакампаніі.
Ціск у дачыненні да RT працягваецца ўжо не першы год: не так даўно тэлеканал прызналі "замежным агентам" у ЗША, а пазней пазбавілі акрэдытацыі ў Кангрэсе. Узнікаюць і перашкоды іншага толку - некаторых гледачоў папросту пазбаўляюць тэлеканала.
"Тэлеканал RT выключылі з дзвюх сетак вяшчання ў Злучаных Штатах - Spectrum (раней вядомая як Time Warner Cable) і Comcast Chicago, - зона пакрыцця якіх ахоплівае Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Сан-Дыега, Лос-Анджэлес і Чыкага", - гаворыцца ў паведамленні тэлеканала.
Аператар Spectrum адмовіўся працягваць дамову вяшчання з 1 верасня. На пытанне аб прычынах такога рашэння аператар заявіў, што "з развіццём інтэрнэту прадастаўляць паслугі распаўсюджвання тэлесігналу немэтазгодна".
Аднак гэтую інфармацыю RT пацвердзіць не змагло. Больш за тое, кампанія не разрывала дамовы з іншымі тэлеканаламі. "Цалкам відавочна, што ў дачыненні да RT працягваюць прымяняць дыскрымінацыйныя меры, якія сур'ёзна ўскладняюць нашу працу", - адзначыла намеснік галоўнага рэдактара RT Ганна Белкіна.
Іншы аператар, Comcast Chicago, пры адмове ад падаўжэння дамовы спаслаўся на закон пра паўнамоцтвы ў галіне нацабароны - на папраўку Джона Маккейна. Дакумент дазваляе дыстрыб'ютарам у аднабаковым парадку без тлумачэння прычын адмовіцца трансляваць кантэнт, які фінансуецца расійскім урадам.
Акрамя ЗША, няпростая сітуацыя вакол RT складваецца і ў шэрагу краін Заходняй Еўропы. Так, у лістападзе Еўрапарламент патрабаваў процідзеяння RT і Sputnik. Палітыкі неаднаразова рабілі заявы аб быццам бы ўмяшанні ў выбары ў ЗША і Францыі - пры гэтым не прыводзілі доказаў.