Зборная Беларусі зноў не змагла абыграць малдаван у Лізе нацый

Нягледзячы на некалькі ўдалых атак брамы малдаван, каманда Ігара Крывушэнкі да завяршэння матчу не змагла адкрыць лік.
Sputnik

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Сустрэча зборных Беларусі і Малдовы ў рамках групавога этапу Лігі нацый УЕФА зноў завяршылася ўнічыю, перадае карэспандэнт Sputnik.

Гульня ў адказ адбылася ў Мінску ў панядзелак, 15 кастрычніка, на сталічным стадыёне "Дынама" ў прысутнасці больш чым дзесяці тысяч гледачоў. Sputnik вёў прамую тэкставую трансляцыю сустрэчы.

Нягледзячы на некалькі ўдалых атак брамы малдаван, каманда Ігара Крывушэнкі да завяршэння матчу не змагла адкрыць лік - 0:0. У дадатковы час беларусы таксама не здолелі забіць малдаванам.

Як раней паведамляў Sputnik, першая гульня нацыянальных зборных, якая прайшла 11 верасня ў Кішынёве, таксама завяршылася з безгалявым нічыйным лікам.

Такім чынам, у групе 2 у дывізіёне D з дзевяццю ачкамі лідзіруе зборная Люксембурга, на другім месцы (8 ачкоў) - Беларусь, на трэцім - малдаване (5), на чацвёртым - Сан-Марына (без ачкоў).