Брытанская пісьменніца стала лаўрэатам Букераўскай прэміі

Акрамя прэстыжнай узнагароды пісьменніца Ганна Бернс атрымае суму ў памеры 50 тысяч фунтаў.
Sputnik

МІНСК, 17 кас - Sputnik. Брытанка Ганна Бернс стала лаўрэатам прэстыжнай Букераўскай прэміі, аб гэтым абвясьціў у аўторак аргкамітэт прэміі.

Уладзімір Арлоў стаў пераможцам прэміі Гедройца

Узнагароду Бернс атрымала за раман Milkman, які напісаны ад асобы 18-гадовай дзяўчыны. Дзеянне адбываецца ў Паўночнай Ірландыі ў 1970-я гады падчас хваляванняў.

Як адзначылі прадстаўнікі журы, твор "незвычайна арыгінальны", і ў ім прасочваецца "выразны і паслядоўна захаваны голас смешнай, нязломнай, кемлівай і прастадушнай гераіні - удзельніцы падзей".

Бернс - першы аўтар з Паўночнай Ірландыі, які атрымаў Букера, Milkman - чацвёрты яе раман. Акрамя ўзнагароды яна таксама атрымае суму ў памеры 50 тысяч фунтаў.

Канкурэнтамі Бернс на атрыманне прэміі былі яе суайчыннікі Дэйзі Джонсан і Робін Робертсан, двое амерыканцаў - Рейчал Кушнер і Рычард Пауэрс, а таксама канадка Эсі Эдугян.

Таксама ўпершыню ў пашыраны спіс прэміі трапіў комікс - графічны раман "Сабрына" амерыканскага мастака Ніка Дрнасо.

Букераўская прэмія ўручаецца за лепшы твор на англійскай мове, апублікаваны ў Вялікабрытаніі. Яна з'явілася ў 1968 годзе, але ўручаюць яе з 1969 года. Да 2014 года яна прысуджалася толькі грамадзянамі Вялікабрытаніі, Ірландыі і краін брытанскай Садружнасці. З 2014 года яе могуць прысудзіць пісьменнікам з любых іншых краін.

У 2017 годзе прэмію атрымаў амерыканскі пісьменнік Джордж Сандэрс за раман "Лінкальн у бардо", прысвечаны прэзідэнту ЗША Аўрааму Лінкальну.

Чытайце таксама: