Для журфака БДУ вельмі важны практыкаарыентаваны складнік у падрыхтоўцы спецыялістаў: як адзначылі выкладчыкі профільнага факультэта, на майстар-класе студэнтам удалося даведацца шмат цікавага.
"Праводзіць заняткі не ў навучальнай аўдыторыі, а ў прэс-цэнтры сапраўднага інфармацыйнага агенцтва - гэта вельмі выдатна. Я думаю, будзе вельмі карысная тая інфармацыя, якую студэнты атрымалі сёння на майстар-класе, у будучыні: хутка яны адправяцца на практыкі і будуць выкарыстоўваць усе, што тут пачулі", - паведаміла ў МПЦ Sputnik старшы выкладчык журфака БДУ Таццяна Сіліна-Ясінская.
Мерапрыемства ацанілі і самі студэнты: палічылі майстар-клас, які прайшоў у рамках SputnikPro, вельмі карысным.
"Гэта самы слушны майстар-клас з тых, на якіх я была за апошні год: людзі, якія практыкуюць, могуць даць сапраўды неабходную інфармацыю, чамусьці навучыць", - сказала студэнтка факультэта Маргарыта Гармаза.