Пагадненне аб прызнанні візаў паміж РФ і Беларуссю ўжо гатова

Грамадзяне трэціх краін, перасякаючы мяжу Беларусі і Расіі, з-за бязвізавага рэжыму павінны праходзіць кантроль у міжнародных пунктах пропуску.
Sputnik

БРЭСТ, 18 кас - Sputnik. Пытанне перасячэння беларуска-расійскай мяжы грамадзянамі трэціх краін будзе вырашана, дакумент бакі падпішуць ў бліжэйшым часе, заявіў у чацвер у Брэсце пасол Расіі ў Мінску Міхаіл Бабіч.

Стала вядома, колькі турыстаў наведалі Мінск па бязвізу

Паводле яго слоў, цяпер існуе такая праблема, і гэта адно з прыярытэтных пытанняў. Пасля падпісання прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам указа "аб бязвізе" грамадзяне каля 80 краін свету атрымалі права знаходзіцца ў рэспубліцы без візы ад пяці да 30 дзён. Пасля гэтага Расія на мяжы з Беларуссю стварыла памежную зону, каб не дапусціць пранікнення ў РФ непажаданых замежных грамадзянаў.

"З 67 краінамі са спісу ў Расіі існуе візавы рэжым, таму ўведзеныя правілы, калі грамадзяне трэціх краін трапляюць праз міжнародныя пункты пропуску. Зараз у высокай стадыі знаходзіцца праект аб узаемным прызнанні візаў і праходзіць працэдуры ўзгадненняў і ў Расіі, і ў Беларусі", - сказаў Бабіч.

Пры гэтым ён не назваў дакладныя тэрміны падпісання дакумента, "каб не сурочыць".

"У бліжэйшы час мы гэты дакумент падпішам і створым неабходныя прававыя ўмовы для таго, каб грамадзяне трэціх краін у рамках Саюзнай дзяржавы перамяшчаліся па адной візе, якую яны атрымаюць у Беларусі ці Расіі", - выказаў надзею Бабіч.