Бэнксі: аўкцыён Sotheby's не датычны да знішчэння карціны

На думку брытанскіх СМІ, пасля аўкцыёна кошт разрэзанай на 3/4 карціны Бэнксі істотна павялічыцца.
Sputnik

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Аўкцыённы дом Sotheby's не мае ніякага дачынення да знішчэння падчас таргоў карціны "Дзяўчынка з паветраным шарам", паведаміў у сваім афіцыйным акаўнце ў Instagram вядомы брытанскі мастак Бэнксі.

Пацешны выпадак падчас таргоў у Лондане адбыўся 6 кастрычніка: карціна самазнішчылася пасля таго, як была прададзеная за мільён фунтаў стэрлінгаў. Пазней мастак паказаў на відэа, як ён убудаваў у раму працы шрэдар, які парэзаў палатно.

"Некаторыя людзі думаюць, што карціна на самой справе не была разрэзана. Яна была. Некаторыя людзі думаюць, што ўдзельнічаў аўкцыённы дом. Яны не ўдзельнічалі", - напісаў Бэнксі.

Як раней паведамляў Sputnik, пасля скандальных таргоў у Sotheby's абвясцілі, што кліентка, якая набыла "Дзяўчынку з паветраным шарам", вырашыла завяршыць здзелку па куплі палатна.

Пазней некаторым брытанскія СМІ паведамілі, што пасля таго, што пасля аукцыёна кошт разрэзанай на 3/4 карціны Бэнксі істотна вырасце.