МІНСК, 19 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць у пятніцу рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гродна рыхтаваўся да прыезду прэзідэнта ўжо некалькі дзён: у горадзе фарбавалі фасады будынкаў і ўзмоцнена наводзілі парадак.
Афіцыйна паездку Лукашэнкі ў рэгіён праанансавалі ў пятніцу. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, у рамках рабочай паездкі ў вобласць ён спачатку наведае агратурыстычны комплекс "Гарадзенскi маёнтак "Каробчыцы", а таксама спартыўны комплекс "Пышкі".
Акрамя таго, праінфарміруюць прэзідэнта і пра перспектывы сацыяльна-эканамічнага і горадабудаўнічага развіцця Гродна.
Наведае Лукашэнка і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (ГрДУ), дзе азнаёміцца з дасягненнямі і перспектывамі развіцця ВНУ. Пагутарыць ён і з таленавітай моладдзю з ліку студэнтаў ГрДУ, Гродзенскага медыцынскага і аграрнага ўніверсітэтаў.