Магнітная бура накрые Зямлю ў пятніцу і суботу

Наступная буйная магнітная бура выпадзе на першыя дні лістапада - яна будзе мацней за кастрычніцкую.
Sputnik

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Магнітная бура накрые Зямлю 19 і 20 кастрычніка, метэазалежныя людзі ўжо пачалі скардзіцца на недамаганне.

Арчэлія: перапады надвор'я пагаршаюць уздзеянне магнітных бур

Кастрычніцкія магнітныя буры лічацца даволі частай з'явай - мы ўжо паспелі перажыць тры буры ў гэтым месяцы.

Прагназуюцца яны і на першую дэкаду лістапада. Магнітная бура першага ўзроўню прыйдзе трэцяга і чацвёртага лістапада, а пятага і шостага лістапада мы зможам адчуць на сабе ўздзеянне перыядычных магнітных ваганняў.

У гэты час метэазалежныя людзі могуць адчуваць дыскамфорт: чалавек адчувае галавакружэнне, санлівасць, стому, нервовасць, бяссілле, абвастрэнне забытых хвароб і нават дэпрэсію. Асаблівую ўвага свайму здароўю павінны надаць гіпертонікі і метэаадчувальныя.

У дні магнітных бур рэкамендуецца скараціць колькасць спажыванай солі і піць больш вадкасці. Неабходна таксама выконваць правільны распарадак дня - высыпацца, не перагружаць сябе фізічнай працай і не забываць адпачываць. Вядома, важна сачыць і за харчаваннем - каб ваш рацыён быў здаровым і збалансаваным.