МІНСК, 21 кас - Sputnik. Беларускія дэсантнікі выйгралі міжнародныя спаборніцтвы пешых патрулёў Cambrian Patrol, якія праводзіліся ў Вялікабрытаніі, паведаміла ў нядзелю прэс-служба Міністэрства абароны рэспублікі.
У бягучым годзе спаборніцтвы праходзілі з 12 па 21 кастрычніка на палігоне Сеннібрыдж, размешчаным у графстве Брэкнакшыр на поўначы краіны. Беларусь на іх прадстаўляла каманда міратворчай роты 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.
Паводле інфармацыі мінабароны, беларускія ваенныя (аддзяленне з васьмі чалавек) на спаборніцтвах заваявалі залаты медаль.
У бягучым годзе ў Cambrian Patrol удзельнічалі больш за 135 каманд з 38 краін. Спаборніцтвы праводзяцца з 1959 года і з'яўляюцца аднымі з самых вядомых спаборніцтваў вайскоўцаў. На іх ацэньваецца на толькі падрыхтоўка асобных байцоў, але і зладжанасць дзеянняў у складзе аддзялення ў экстрэмальных умовах надвор'я на перасечанай мясцовасці.