МІНСК, 22 кас - Sputnik. Пытанне аб змене галоўнага трэнера хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Гордзі Дуайера абмяркоўваецца, заявіў старшыня Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Генадзь Савілаў.
Мінчане ў гэтым сезоне не паказваюць таго выніку, які ад іх патрабаваўся ў пачатку рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Пасля 19 матчаў "зубры" займаюць апошняе месца на Захадзе з 11 ачкамі. Мінскае "Дынама" прайграла восем апошніх матчаў.
"Гэта (пытанне аб змене трэнерскага штаба - Sputnik) ужо прагаворваецца. Трываць далей такое бязладдзе, мякка кажучы, ніхто не хоча", - заявіў Савілаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў панядзелак.
Разам з тым кіраўнік ФХРБ задаўся пытаннем, "ці зможам мы зрабіць дынамічныя змены, якія правядуць да поспеху". "Хацелася б бачыць стабілізацыю становішча, а не некантралюемае падзенне", - сказаў Савілаў.
Сёння пасаду гендырэктара сталічнага клуба пакінуў Анатоль Курылец. Пакінуць пасаду, звярнулі ўвагу ў "Дынама", было яго уласным рашэннем, звязаным з заканчэннем кантракту.
"Гэта крок да больш выразнага ўяўлення для нас, як "Дынама" будзе рухацца далей", - пракаментаваў сыход Курыльца Савілаў.
Ён дадаў, што ў бліжэйшы час - два-тры дні - старшыня назіральнага савета ХК "Дынама-Мінск" раскажа пра новага гендырэктара. "Пул кандыдатаў не вельмі шырокі. У бліжэйшыя два-тры дні вы ўсё даведаецеся. Але правільней, калі вы гэта даведаецеся з вуснаў старшыні назіральнага савета, у якога паўнамоцтвы. Асабіста мне няправільна будзе бегчы наперадзе паравоза", - сказаў Савілаў.