Відэа

Памяць ахвяраў Халакосту ўшанавалі ў 75-ую гадавіну знішчэння Мінскага гета

Праз Мінскае гета за два гады прайшло каля ста тысяч чалавек, і большасць з іх загінулі.
Sputnik

Мітынг у памяць ахвяраў Халакосту прайшоў у панядзелак у мемарыяльным комплексе "Яма" ў Мінску. Праз гета прайшло больш за сто тысяч яўрэяў, якіх сустрэў тут голад, холад, катаванні. Мінскае гета было адным з найбуйнейшых у Еўропе, а сярод яго ахвяр не толькі мінскія яўрэі, але і тыя, каго дэпартавалі з Заходняй Еўропы.

Ушанаваць памяць загінулых і ўспомніць пра страшныя падзеі пагрому Мінскага гета ў 1943 годзе прыйшлі на "Яму" былыя вязні, прадстаўнікі яўрэйскіх міжнародных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў. Людзі прыехалі з Ізраіля, ЗША, краін Еўропы.

Прэзідэнт у сваім звароце ў гэты дзень памяці сказаў - адзінае, за што мы павінны змагацца, гэта жыццё чалавека, толькі яно мае сэнс і каштоўнасць на Зямлі. Калі вы не змаглі сёння быць ля мемарыяла, дзе ўшанавалі памяць ахвяр Мінскага гета, глядзіце відэа Sputnik.