Фота

800-гадовыя драўляныя ідалы знойдзены ў Перу

20 драўляных скульптур былі нядаўна знойзены на ўчастку археалагічных раскопак побач з Трухільё ў Перу.
Sputnik
Ідалы належаць дакалумбавай культуры мачыка, якая існавала з I па VIII стагоддзе на ўзбярэжжы Пяру вакол цяперашняга горада Трухільё. Скульптуры каля 70 см у вышыню, зроблены з дрэва. Яны з'яўляюцца самымі старымі ідаламі, знойдзенымі на сённяшні дзень у тутэйшых руінах.
Побач з Трухільё заўсёды вядуцца археалагічныя раскопкі. Тут знаходзяцца глінабітныя руіны Чан-Чан старажытнай імперыі Чыму, якая атрымала ў спадчыну культуру мачыка.
У мачыка яшчэ не было ўласнай пісьменнасці. Аднак былі высока развітыя рамёствы: апрацоўвалі золата, срэбра, медзь. Мачыка пакінулі пасля сябе Сонечную піраміду і Лунную піраміду - найбуйнейшыя будынкі з тых, што калісьці былі збудаваныя ў старажытнай Паўднёвай Амерыцы.
1 / 8
Эксперт працуе над адной з 20 драўляных скульптур, якія былі нядаўна знойдзеныя на ўчастку археалагічных раскопак побач з Трухільё ў Перу.
2 / 8
Побач з Трухільё заўсёды вядуцца археалагічныя раскопкі. Тут знаходзяцца руіны старажытнай імперыя Чыму Чан-Чан. Гэта ўнікальнае збудаванне было ўзведзена з гліны і камянёў.
3 / 8
Ідалы належаць носьбітам дакалумбавай культуры мачыка, якая існавала з I па VIII стагоддзе на ўзбярэжжы Перу, вакол цяперашняга горада Трухільё.
4 / 8
Статуі, 19 з якіх знаходзяцца ў добрым стане, размяшчаюцца ў нішах унутры прамавугольнай прасторы.
5 / 8
Верагодна, фігуры знаходзяцца ля ўваходу ў важны цырыманіяльны цэнтр або плошчу.
6 / 8
Ідалы мачыка каля 70 см у вышыню, зроблены з дрэва. Былі створаны прыкладна ў 1100 годзе.
7 / 8
Сцены ў калідоры ўпрыгожаны рэльефнымі малюнкамі.
8 / 8
У мачыка яшчэ не было ўласнай пісьменнасці. Аднак былі высока развіты рамёствы: апрацоўвалі золата, срэбра, медзь. Вайна і голад прывялі да знікнення культуры мачыка прыкладна ў канцы VIII стагоддзя. Спадчыннікі культуры мачыка - больш позняя і высокаразвітая Сіканская культура, а таксама культура Чыму.