МІНСК, 27 кас - Sputnik. У абноўленым рэйтынгу УЕФА, які быў апублікаваны ў пятніцу, барысаўскі БАТЭ заняў 66-е месца. Спіс лепшых узначальваюць "Рэал", "Барселона" і "Баварыя".
БАТЭ - адзіны клуб з Беларусі, які ўвайшоў у топ-100 рэйтынгу УЕФА: Мінскае "Дынама" займае 122-е месца, "Шахцёр" - 227-е, брэсцкае "Дынама" - 236-е.
У клубным рэйтынгу каэфіцыентаў 450 каманд, ён лічыцца па выніках гульняў у Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы за 5 папярэдніх сезонаў. Дзякуючы рэйтынгу вызначаецца лёсаванне гульняў пад эгідай УЕФА.