Фота

Танцы з дэманамі і шатландскія баі: як сустрэлі Самайн у Батанічным

Як прайшло кельцкае свята ў мінскім Батанічным садзе, глядзіце на фота.
Sputnik
Нягледзячы на тое, што надвор'е у суботу было самае што ні на ёсць восеньскае, яно не перашкодзіла наведвальнікам Батанічнага саду атрымаць задавальненне ад разнастайных актыўнасцяў, якія чакалі іх падчас святкавання старажытнага кельцкага Самайна. Дэманы, вядзьмаркі, прывіды і іншыя нячысцікі сабраліся на шабаш, каб праводзіць ураджайную восень і сустрэць зіму.
На фестывалі быў разбіты вялікі шатландскі лагер. Рэканструктары паказалі не толькі прыгожыя касцюмы, але і выдатнае валоданне зброяй. 
На рынку майстроў можна было купіць тэматычныя сувеніры, а побач - патанцаваць і пагуляць у сярэднявечныя гульні. І, канешне, якое свята без гарбузоў - паспрабаваць выразаць страшэнны твар мог кожны жадаючы. 
Як прайшоў Самайн у Батанічным садзе, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Чытайце таксама:
 
1 / 18
Сустрэць старажытнае кельцкае свята сабраліся аматары сярэднявечча ў Батанічным садзе.
2 / 18
Наведвальнікі свята сур'ёзна падышлі да стварэння вобразаў.
3 / 18
Тут можна было сустрэць дэманаў, вядзьмарак, пярэваратняў і іншых нячысцікаў.
4 / 18
Надвор'е ў суботу было сапраўды восеньскім, таму цёплае футра апынулася вельмі дарэчы.
5 / 18
Сагрэцца можна было таксама танцамі пад сярэднявечную музыку.
6 / 18
Або каля вогнішча. Напэўна, шаманы заклікалі залатую восень яшчэ крышачку затрымацца.
7 / 18
На рынку рамеснікаў можна было набыць тэматычныя сувеніры.
8 / 18
Вырабы з кельцкай сімволікай прыцягвалі да сябе пакупнікоў.
9 / 18
Таксама можна было набыць пацешныя цацкі з футра.
10 / 18
Некаторыя фігуркі хочацца разглядаць.
11 / 18
Якое ж восеньскае свята без гарбуза?
12 / 18
Здалёк можна было пачуць гук валынкі.
13 / 18
А таксама стрэлы, якімі рэканструктары склікалі наведвальнікаў да свайго лагера.
14 / 18
Самайн
15 / 18
Самайн
16 / 18
Рэканструктары паказалі клас валодання зброяй.
17 / 18
І нават катаванні, якія існавалі ў сярэднявеччы.
18 / 18
Самайн