Галоўная цяжкасць пры скланенні беларускіх прозвішчаў палягае ў тым, што хоць яны вельмі блізкія да назоўнікаў, ад якіх утварыліся, катэгорыя роду ў іх вызначаецца полам носьбіта, а не граматычна. Гэта значыць, што ў прозвішчаў няма пры скланенні ніякага роду (пакуль у нашай краіне яшчэ не з'явіўся так званы "трэці пол"). З гэтага вынікае, што прозвішчы, якія можна суаднесці з назоўнікамі ніякага роду, не скланяюцца: Яйка, Масла, Трапло.
Ніколі не скланяюцца прозвішчы, у якіх націск падае на апошнюю літару "о": Дубко, Вялько і гэтак далей. Таксама не скланяюцца прозвішчы, якія заканчваюцца на –іх/-ых: Васіных, Бялых.
Прозвішчы, якія скланяюцца, калі належаць мужчынам і не скланяюцца, калі належаць жанчынам, наступныя:
У беларускіх прозвішчах таксама існуе варыятыўнасць канчаткаў пры скланенні з улікам полу асобы – адрознівацца будуць давальны і творны склоны.
Так, прозвішчы, якія ўтварыліся ад назваў жывёл, птушак і прадметаў, якія можна суаднесці з назоўнікамі жаночага роду, якія заканчваюцца на –г, -к, -х і –а, -я не пад націскам тыпу Саладуха, Вясёлка:
Калі належаць жанчыне: Вясёлка – Вясёлкі – Вясёлцы – Вясёлку – пры Вясёлцы.
Калі належаць мужчыне, скланяюцца, як назоўнік мужчынскага роду: Вясёлка – Вясёлкі – Вясёлку – Вясёлкам – пры Вясёлку.
Прозвішчы, якія заканчваюцца на –а (акрамя тых, якія былі ў мінулым прыкладзе на –га, -ка, -ха) скланяюцца незалежна ад полу як агульныя назоўнікі жаночага роду: Крапіва, Пушча.
Мужчынскія прозвішчы на –аў, -еў, -ёў, -оў, а таксама -ін(-ын) і жаночыя на -ава, - ева, -іна/-ына скланяюцца па змешанаму тыпу скланення: Барадзін, Барадзіна, Барадзіну, Барадзіна, пры Барадзіным; Васільева, Васільевай, Васільеву, Васільевай, пры Васільевай.
Калі прозвішча складаецца з дзвюх частак, першая будзе скланяцца ў тым выпадку, калі яна можа ўтвараць самастойнае прозвішча, напрыклад, Дунін-Марцінкевіч.