"Белавія" запусціла рэгулярныя палёты ў Малдову

Рэйсы будуць выконвацца пяць разоў на тыдзень, час палёту - паўтары гадзіны.
Sputnik

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" пачала выконваць рэгулярныя рэйсы ў Міжнародны аэрапорт Кішынёва, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

"Белавія" пачала прадаваць квіткі на новы рэйс у Кішынёў

Лётаць самалёты будуць 5 разоў на тыдзень. Вылеты з Мінска - у 13:00 па аўторках, чацвяргах і нядзелях, у 08:00 - па панядзелках і пятніцах. З Кішынёва вылет па аўторках, чацвяргах і нядзелях у 14:05, прыбыццё ў Мінск у 16:30, па панядзелках і пятніцах - у 09:05, прыбыццё ў Мінск - у 11:30.

Кошт квітка ў адзін бок складзе 83 еўра, у абодва - ад 153. Час у шляху - прыкладна паўтары гадзіны.

Першы рэйс з Мінска ў Кішынёў адбудзецца 30 кастрычніка. Плануецца, што палёты будуць выконвацца на самалётах тыпу Embraer 175, ёмістасць якіх складае 64 месцы эканом-клас і 12 - бізнес-класа.

Продаж квіткоў у Кішынёў стартаваў у першай дэкадзе кастрычніка.

"Мы спадзяемся, што адкрыццё прамога рэйса дазволіць умацаваць бізнес-сувязі арганізацый дзвюх краін, а таксама дасць магчымасць авіякампаніі працягваць нарошчваць транзітныя патокі і фармаваць вузлавы хаб на базе Нацыянальнага аэрапорта Мінск", - заявіў генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.

Чытайце таксама: