МІНСК, 30 кас - Sputnik. Трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі вызначыўся з гульцамі на лістападаўскі кэмп, паведамілі Sputnik у прэс-службе Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь (ФХРБ).
Збор каманды пачнецца ў наступны панядзелак, 5 лістапада. А 8 лістапада падапечныя Андрэя Сідарэнкі стартуюць у "Кубку 4 нацый velcom", турнір пройдзе на лёдзе "Чыжоўка-Арэны". У Мінск прыедуць зборныя Славакіі, Францыі і Латвіі.
"Трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі вызначыўся са спісам выкліканых на першы ў новым міжнародным цыкле збор", - распавялі ў ФХРБ.
У каманду выкліканыя 28 хакеістаў:
- варатары: Міхаіл Карнаухаў ("Дынама-Мінск"), Дзмітрый Мільчакоў ("Пльзень"), Аляксандр Асіпкоў ("Дынама-Маладзечна");
- абаронцы: Андрэй Антонаў ("Юнацтва"), Данііл Бокун, Раман Дастанка (абодва - "Шахцёр"), Павел Верабей ("Сібір"), Уладзімір Дзянісаў ("СайПа"), Дзмітрый Знахаранка ("Дынама-Мінск"), Мікіта Крыскін, Міхаіл Хараманда (абодва - "Нёман"), Мікіта Усціненка ("Молат");
- нападаючыя: Павел Баярчук, Арцём Кіслы, Аляксандр Маляўка, Сяргей Маляўка, Мікіта Рэмезаў (усе - "Нёман"), Дзмітрый Буйніцкі, Іван Драздоў, Ілля Літвінаў, Андрэй Сцяпанаў (усе - "Дынама-Мінск"), Аляксандр Когалеў, Максім Парфеявец (абодва - "Дынама-Мінск" / "Юнацтва"), Артур Гаўрус ("Дынама-Маладзечна"), Арцём Дзямкоў ("Шахцёр"), Віктар Туркін ("Шахцёр"), Павел Развадоўскі ("Юнацтва"), Мікіта Феактыстаў ("Адмірал").
"Кубак 4 нацый velcom" пройдзе на "Чыжоўка-Арэне" ў рамках хакейнага фестывалю "Будзем разам!" з 8 па 10 лістапада.