Беларусы маюць дзве дзяржаўныя мовы – рускую і беларускую, але, нягледзячы на тое, што большасць грамадзян рэспублікі размаўляюць па-руску, менавіта беларуская мова з'яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай мовай.
Багатая літаратурная спадчына нашай рэспублікі ўзнікла менавіта дзякуючы павазе і захаванню старажытнай і вельмі прыгожай беларускай мовы. Шмат паэтаў прысвячаюць сваі творы менавіта беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.
Шматлікія навукоўцы і даследчыкі са ўсяго свету згаджаюцца, што па мілагучнасці беларуская мова саступае толькі італьянскай. Чытайце вершы пра беларускую мову, і лепей услых, каб прачуць усю яе чароўнасць.
Чытайце таксама: